Вялікі казахскі паэт Абай Кунанбаеў (1845-1904) пакінуў духоўна багатую літаратурную спадчыну, якая па праву стала трывалым падмуркам будаўніцтва суверэннага Казахстана. Паэтычная вабнасць радка, пачуццёвая пранікнёнасць, затурбаванасць гістарычным лёсам роднага народа - усё гэта надае вершам казахскага класіка чуйнае паўнагучча, робіць іх блізкімі і зразумелымі многім у свеце, у тым ліку і нам, беларусам.
«Стэпавы прастор» - першае кніжнае выданне бессмяротных вершаў Абая на беларускай мове.
Падрадковы пераклад зроблены Кайратам Бакбергенавым.